Творчая пляцоўка «Карагод захапленняў»

Дата: 11 сентября 2017 в 16:48, Обновлено 13 сентября 2017 в 14:48
604 просмотра

Творчая пляцоўка «Карагод захапленняў»

 9 верасня прайшла творчая пляцоўка «Карагод захапленняў»

   

Дзеці акунуліся ў карагод захапляльных заняткаў і змаглі выбраць сабе справу да спадобы, а таксама карысна правесці вольны час пасля школы.

Тэматыка майстэрняў прадугледжвала далучэнне дзяцей да беларускай народнай творчасці і выхавання грамадска-патрыятычнай свядомасці.

Майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці

1. Майстэрня «ЛАЗАвічок»

Децям прапануецца навучыцца вырабляць пляценыя сурвэткі з дубцоў лазы.

2. Майстэрня «Малюнак на далоні»

Удзельнікі займаюцца роспісам беларускага арнаменту на драўляных спілах.

3. Арт-майстэрня «Васільковы край»

Кожнаму дзіцяці прапануецца навучыцца пачатковым прыемам тэхнікі “боды-арт”, а ў якасці элементаў малюнкаў - кветкі Беларусі (васілек, рамонак, канюшына і т.д.)

4. Майстэрня «Чароўныя вузельчыкі»

У гэтай майстэрні дзеці навучацца самастойна вырабляць абярэгі з нітак і драўляных пацерак.

  

5. Майстэрня “Лясныя падарункі”

Асновай для вырабу цацак у дадзенай майстэрні з’яўляюцца прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, лісцікі і г.д.

6. Выстава-кірмаш “Рукатворны цуд”

На кірмашы прадстаўлен продаж сувенірных вырабаў супрацоўнікаў цэнтра.

7. Танцавальны флэшмоб “Ад «полькі» да “хіп-хопа”

Дзеці развучвалі розныя танцы

8. Турыстычны микс

Вяселыя конкурсы і заняткі на прыродзе: арыентаванне на мясцовасці з компасам, пераправа, вязанне вузлоў.  

9. Малюем на асфальце

Каляровымі мялкамі адлюстраваць свой настрой малюнкамі.

  

Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак каляровы шарык

Прыходзьце да нас, у цэнтр творчасці! Будзе цікава!

К.п. Нарач, вул. Кастрычніцкая, 10

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.