Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі
«Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна»
"ГОСЦІ ХВІЛІНКІ–ВЕСЯЛІНКІ"
Навагодняя забаўляльна-гульневая праграма
Малодшы школьны ўзрост: 6-10 гадоў
Распрацоўшчык:
Лаўнюжэнка Тарэса Лявонаўна,
педагог дадатковай адукацыі
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму
дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна”
I-ая кваліфікацыйная катэгорыя
222395 Минская область, Мядельский район, к.п. Нарочь, ул. Октябрьская, 10
ctdim@myadel.edu.by
Нарач 2017
“ГОСЦІ ХВІЛІНКІ – ВЕСЯЛІНКІ”
Навагодняя забаўляльна-гульнёвая праграма для малодшага школьнага ўзросту
Лаўнюжэнка Тарэса Лявонаўна,
педагог дадатковай адукацыі
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму
дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна”
Тлумачальная запіска
Дзеці - гэта дзіўны і рухомы народ. Аб іх можна меркаваць па ўчынках, назіраючы за паводзінамі, выклікаць на шчырую размову, ўцягнуць у цікавыя і вясёлыя танцы, гульні. Дзеці стамляюцца ад сядзення за ўрокамі ў школе, ім неабходна рухацца, гарэзаваць, а часам - пакрычаць і патупаць нагамі. Гэтую магчымасць як нельга лепш можа даць удзел у гульнёвай навагодняй забаўляльнай праграме. Дзеці лёгка і з задавальненнем пераўвасабляюцца, прымяраючы на сябе розныя ролі. Гэта падахвочвае іх да актыўнасці, да раскрыцця сябе, свайго характару, дэманстрацыі і развіццю здольнасцяў, талентаў, творчага і карыснага правядзення часу, асабліва ў дні школьных канікул. Колькі дзяцей могуць прыняць удзел у гульнявой праграме? Ад шаснаццаці да сарака і больш. Найлепшы варыянт, калі ўдзельнічаюць дваццаць пяць ці трыццаць дзяцей.
Мэта праграмы: уключэнне дзяцей у забаўляльна-гульнёвую дзейнасць, якая садзейнічае арганізацыі карыснага вольнага часу, дэманстрацыі і развіццю здольнасцяў і талентаў малодшых школьнікаў.
Задачы: вучыць карыснаму і актыўнаму бавіць час;
развіваць мастацкія здольнасці дзяцей;
далучаць ва ўзаемадзеянне з аднагодкамі для дасягнення агульнай мэты;
пашыраць агульны кругагляд дзяцей;
фарміраваць і развіваць культуру этыкету і зносін аднагодкаў.
Афармленне месца правядзення: навагодняя ёлка, гірлянды, цацкі, зробленыя сваімі рукамі, шары, казачныя роставыя лялькі.
Ход праграмы
Зала прыбраная да навагодняга свята. Гледачы ў чаканні. Гук званочка. З-за шырмы выходзіць Хвілінка-Весялінка (прыбраная вядучая) і весела звяртаецца да гледачоў
Хвілінка-Весялінка. А вось і я – Хвілінка-Весялінка! Вітаю вас, сябры! Сёння да мяне завітаюць вельмі паважаныя і цікавыя госці, а я назначыла ім сустрэчу ў гэтай цудоўнай зале, каб напярэдадні вясёлага навагодняга свята яны паднялі вам настрой і парадавалі вас, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі, цудоўнымі забаўлянкамі. Як вы, згодны?! (Дзеці адказваюць)
З-за дзвярэй чуюцца галасы
-Гаў-гаў! -Ку-ка-рэ-ку! -Гаў, гаў! -Ку-ка-рэ-ку! -Гаў-гаў! -Ку-ка-рэ-ку!
-Гаў-гаў! -Ку-ка-рэ-ку!
Хвілінка-Весялінка. Ой-ёй! Можа яны з дарогі збіліся?! А давайце дапаможам ім хутчэй да нас сюды дабрацца. І ведаеце як: хлопчыкі будуць стукаць ў далоні – раз, два, а дзяўчынкі - раз- два - раз-два. Пачынаем, весела!
Дзеці стукаюць ў далоні у такт “гаў, гаў” - “ку-ка-рэ-ку”
У залу па чарзе заглядваюць то Певень, то Сабака (пра іх прыналежнасць гавораць галаўныя ўборы - маскі, шапкі - з вушамі, як у сабакі і грэбнем, як у пеўня). Асмялеўшы заходзяць ў залу, раскланьваюцца
Певень, Сабака. Вітаем! Вітаем вас! Ці не нас вы чакалі, га?!
Хвілінка-весялінка. Вас чакалі, вас! Праходзьце, дарагія госці! (Звяртаецца да гледачоў) - А вы пазналі, хто гэта да нас прыйшоў? І чаму менавіта яны?! (Дзеці адказваюць) - А ведаеце, з чаго ўсё пачалося? (Дзеці адказваюць)
Хвілінка-Весялінка. Дык вось. Існуе легенда, што некалі, вельмі даўно, адзін усходні Імператар, якога называлі Нефрытавы Імператар, адправіў свайго слугу каб той прывёў да яго 12 самых прыгожых жывёл ды звяроў, бо пажадаў іх узнагародзіць. Адправіўся слуга выконваць загад. Першую сустрэў Крысу і аддаў ёй запрашэнне, затым – Быку, Тыгру, Кроліку, Дракону, Змяі, Каню, Авечцы, Абезьяне, Пеўню і Сабаку, але не знайшоў Ката і папрасіў Крысу перадаць запрашэнне свайму сябру Кату…
Сабака. (перабівае ) Я, я працягну, я ведаю!.. Крыса згадзілася, але калі слуга пайшоў, падумала, што не дараўняцца ёй па прыгажосці да Ката і не разбудзіла яго, як прасіў аб тым Кот, які любіў паспаць, каб раніцой прыйсці за ўзнагародай. А так як прыйшло іх толькі 11, імператар зноў адправіў слугу, і слуга ўручыў запрашэнне Свінні, якую сустрэў першую. А кот так раззлаваўся на Крысу, што больш не сябруе з ёй з таго часу. Так 12 жывёл атрымалі права быць па чарзе сімвалам года праз кожныя 12 гадоў. Заканчваецца год Чырвонага Пеўня, а пачнецца год Жоўтага Сабакі. Ці так я кажу?
Хвілінка-Весялінка. Чыстая праўда! Усё было менавіта так!
Певень. А што вы, дзеці, ведаеце пра нас? Вось, напрыклад, пра мяне?
Дзеці расказваюць, ці чытаюць вершы
За минуту до рассвета, По-нарядному одетый, На заборе петушок
Прочищает голосок.
У него сегодня дело, Только бы не проглядел он,
Как из-за далёкой тучи В ночь ворвётся первый лучик. В нетерпенье тянет шею-
Поскорей бы, поскорей бы!
Весь на взводе, начеку
Наконец - Ку-ка-ре-ку!
Распевается с утра Петушок, Упражняется вот так, на слушок! Кукарекнет и послушает сам. И плывёт “Ку-ка-ре-ку!” по волнам! И летит “Ку-ка-ре-ку!” в облака – Это песенка звучит Петушка. Просыпается Солнце, встаёт: - Это кто там так задорно поёт?! Зарумянился нежно Восток: -Ой, спасибо, разбудил, Петушок!
(Н. Капустюк)
Что ты делаешь, дружок, Голосистый петушок? - Я хозяина бужу И за курами слежу. Берегу их от врагов, Хищных ястребов, хорьков. А ещё – клюю зерно. Вообщем дел полным-полно!
Петя, Петя, Петушок! Как красив твой голосок! На вопрос ответь нам честно, Кто тебе придумал песню? - Я могу ответить вам. Написал я песню сам!
(А. Мохорев)
Хвілінка-Весялінка. Так, так! Певень у нас і прыгажун, і пявун, і абаронца дамашніх птушак!
Певень. (Прыхарошваючыся.) Ку-ка-рэ-ку! Паважаю, паважаю! Прыемна пачуць пра сябе добрыя словы! Аж захацелася патанцаваць з вамі ад радасці! Хутчэй ўсе ўставайце, я навучу вас прыгожаму танцу!
(Усе танцуюць паўтараючы рухі за Пеўнем пад азербайджанскую песенку “Чучалярум” (цып, цып, цып мае цыпляткі!..). Танец Пеўня. Усе становяцца ззаду за Пеўнем, альбо ў адзін вялікі круг:
фігура 1-я – чатыры крокі ўперад, прыхлопваючы на кожны шаг далонямі па баках, чатыры крокі назад, прыхлопваючы ў далоні перад сабой; фігура 2-я – рукі на поясе, крок правай нагой управа, левую прыставіць, яшчэ адзін крок управа, левую нагу на каблук, рукі раскрыць у бакі; тыя ж рухі зрабіць з левай нагі ўлева; фігура 3-я – падскочыць на месцы, паківаць “хвосцікам”, падскочыць, паківаць “хвосцікам” (усяго падскочыць чатыры разы); фігура 4-я – стоячы на месцы на 1-2-падняць уверх рукі і правую нагу, на 3-4 –апусціць; на 5-6- падняць уверх рукі і левую нагу, на 7-8 – апусціць; пасля кожнай фігуры зрабіць паварот: чатырма крокамі на месцы ўправа з правай нагі (на 360*), а затым - з левай нагі паварот чатырма крокамі ўлева (на 360*). Рукі пры гэтым трымаць паўкругам прыпаднятымі за спіной. (Кожную фігуру можна паўтарыць, г.зн. – выканаць два разы.)
Певень. Вось, малайцы! Як добра танцавалі!
Сабака. Але ж і я хачу паслухаць, што ведаюць пра мяне дзяўчынкі і хлопчыкі?
Хвілінка-Весялінка. А давай паслухаем!
Дзеці чытаюць вершы ці расказваюць
У щенка четыре лапы, Ушки и забавный хвост. Он пушистый и лохматый, И прохожих лижет в нос!
Нельзя воспитывать щенков Посредством крика и пинков. Щенок, воспитанный пинком, Не будет преданным щенком.
(Самуил Маршак)
Тучка по небу плыла. Жучка домик стерегла. Маленькая тучка. Маленькая Жучка. Тучка в дождик превратилась! Жучка дождикам умылась! Маленькая тучка. Маленькая жучка. Тучка в чистом небе тает, Жучка вслед ей грустно лает… - До свиданья, тучка! - До свиданья, Жучка!
Творятся в мире чудеса - Сегодня днём я встретил пса: Красивого, огромного, Совсем, совсем бездомного… И я привёл его домой, Кормил варёной колбасой. Теперь мы с ним играем: Прыгаем и лаем! Но брат сказал: - Бедняга, ведь это же дворняга! Сосед сказал: - Уродина. Ведь пёс-то – беспородина! - Но что мне эта мода, - Я всем сказал вокруг, – Мне не нужна порода, Мне нужен друг!
(Николай Грахов)
Сабака. І мяне вельмі-вельмі парадавалі! Дык, можа, і мой танец станцуем? (Дзеці згаджаюцца)
Танец Сабакі. (Гучыць музыка вальса).1-я фігура - ўсе ідуць на насочках па кругу, трымаючы сагнутыя кісці рук перад сабой, 4 крокі, паварочваюцца на мейсцы на 4х кроках, паўтараюць ход па кругу і павароты; 2-я фігура – ідуць 4 крокі ў круг, прысядаюць ў дэмі пліе, ідуць спіной назад – прысядаюць ў дэмі пліе (2-ую фігуру паўтараць); 3-я фігура – паварот у парах управа 8 крокаў, паварот парамі ўлева - 8 крокаў; 4-я фігура – тварам у круг выконваюць тры махі правай нагой уперад-назад-уперад,крок уперад, тры махі левай нагой уперад-назад-уперад, крок уперад. На 1-2 – паклон усім корпусам у круг, на 3-4 – паклон за круг (наружу), на 5-6 – у круг, на 7-8 – наружу. Махі правай нагой уперад-назад-уперад і шаг тварам з круга, тое ж левай і закончыць паклонамі, а затым усё паўтараецца з пачатку.
Хвілінка-весялінка. (Таямніча.) А я ведаю яшчэ нешта цікавае!.. Не кожны пахваліцца, але ведаць карысна і цікава! (Звяртаецца да дзяцей) – А вы, паважаныя, ведаеце, што сабака, сябруючы з чалавекам, асвоіў шмат важных прафесій. Можа хто ведае, што гэта за прафесіі?! (Дзеці адказваюць).
Хвілінка-Весялінка. Ён з даўніх часоў дапамагаў чалавеку ахоціцца (барзыя, легавыя, норавыя, лайкі); пасці і аберагаць статкі кароў, авечак, коней ад дзікіх звяроў (коллі, мудзі, зенненхунды, аўчаркі, каўказцы); сабакі–вартаўнікі аберагаюць нашы дамы, склады, аэрадромы, граніцу (каўказкія аўчаркі, нямецкія аўчаркі,бульдогі, ратвейлеры, маскоўскія старажавыя)
Сабака. Хвілінка-весялінка, далей я працягну паведамляць пра сваіх сябрукоў. У розных краінах свету спецыяльна абучаныя сабакі служаць у паліцыі, дапамагаюць шукаць і лавіць парушальнікаў закону, адчуваюць след, астаўлены чатыры дні назад, вядуць па ім больш за 150 км., адчуваюць шкоднае рэчыва ў 0,5 міліграма на тону (спаніэлі, ратвейлеры, лабрадоры, таксы, нямецкія аўчаркі); сабакі-выратавальнікі знаходзяць людзей, трапіўшых пад снежную лавіну (сербернары), на вадзе лепшыя выратавальнікі - ньюфаундленды; спецыяльна абучаныя сабакі-павадыры водзяць па вуліцы людзей з дрэнным зрокам і слыхам (ратвейлеры, нямецкія аўчаркі, лабрадоры, рызеншнаўцэры); у час вайны сабакі працуюць санітарамі. Там дзе не можа прайсці чалавек, яны дастаўлялі раненым лякарствы, аблізвалі твар, каб баец прыйшоў у прытомнасць, шукалі міны, цягнулі праз палі правады сувязі, і, нават, узрывалі варожыя танкі. На Поўначы,у тундры, дзе доўгая ноч, холадна і шмат снегу, служаць ездавыя сабакі, якія ў спецыяльных вупражах перавозяць на вялікія адлегласці людзей і грузы (лайкі, хаскі, маламуты, нарвежскія ездавыя). А ты, Певень, што ведаешь пра мяне?
Певень. Я ведаю, што сабакі перш за чалавека зляталі ў космас: Белка, Стрэлка, Жамчужына, Жулька, Звёздачка-паспяхова вярнуліся на Зямлю.
Сабака. А яшчэ, Пеўні, і Сабакі – цудоўныя артысты, яны паспяхова выступаюць у цырку і радуюць гледачоў! Можа хто бачыў?! (Дзеці адказваюць)
Хвілінка-Ввесялінка. (Звяртаецца да Пеўня і Сабакі) - Дык пазабаўце і нас, а то мы нешта засядзеліся!
Певень. Дык даўно ўжо пара пагуляць!
Сабака. А каб вы ведалі, як мне няцерпіцца паказаць новыя гульні!
Гульня “Трывога” (Па кругу стаяць крэслы, спінкай ў круг, дзеці пад музыку бегаюць кругом. Музыка спыняецца, кожны становіцца каля крэсла, здымае з сябе нешта з адзежы і кладзе на крэсла; музыка: ўсе бягуць вакол, калі зноў спыняецца -зноў нешта здымаюць з сябе і кладуць на крэсла, і гэдак 4-5 разоў. Калі вядучы скажа гучна “Трывога” – хто хутчэй знойдзе сваю адзежу і адзенецца, той - пераможца.) Дзеці гуляюць
Певень. Гульня “Утрымай раўнавагу!” (Усім стаць у круг, ці тварам да гледачоў. Выконваць каманды: заплюшчыць вочы, рукі на пояс, рукі у бакі, сагнуць нагу ў калене, падняць рукі ўверх, падняць нагу ўперад, назад, рукі ў бакі, нагу адвесці ў бок, палажыць рукі на галаву, і г.д. Пераможца той, хто найдаўжэй утрымае раўнавагу.)
Хвілінка-Весялінка. Гульня “Партнёры” (Дзеці парамі ідуць па кругу і выконваюць каманды, перастройваюцца: дзяўчыка з хлопчыкам! Аднаго росту! З аднаго класа! Тройкі! Паравозікам дзяўчынкі! Малы, вялікі! Паравозікам хлопчыкі! Насця – ў цэнтры! Цімафей – за кругам! Пляцень! Абняць меньшага (малодшага)! Аднаго колеру валасы!
Певень. Гульня “Яйко”. (На адлегласці трох метраў стаяць тварам да сярэдзіны дзве шарэнгі і перакідваюць па каманде вядучага “яйко” (мяч ці іншы прадмет). Хто не зловіць – выходіць з гульні.)
Сабака. Гульня “Певень ці Індзюк”. (Удзельнікі сядзяць па крузе на кортачках. Вакол ходзіць вядучы, датыкаецца да кожнай галавы, гаворачы: Певень! Певень! Певень! А як толькі скажа: Індзюк!, той, пра каго так сказалі, ўсхопліваецца і бяжыць за вядучым. Дагоніць - садзіцца на сваё месца, не дагоніць – становіцца вядучым.
Хвілінка – Весялінка. “Стралкі” Дуць у бумажныя трубачкі, страляючы па цэлі бумажнымі шарыкамі.
Сабака. Гульня “Стаяць!” (Вялікі круг, у цэнтры яго стаіць вядучы з гімнастычнай палкай. Называе чыё-небудзь імя і адбягае ўбок ад палкі. Той каго назвалі, стараецца падхапіць палку да таго, як яна паваліцца. Калі паспеў – варочаецца вядучы, калі не – сам становіцца вядучым і г.д.)
Певень. Гульня “Вузялкі” (альбо “Цыплят па восені лічаць”). Двум гуляючым раздаецца па вяроўцы. Па камандзе вядучага “Старт!” яны завязваюць на вяроўцы вузялкі на працягу мінуты, хто навяжа больш – той пераможца.)
Хвілінка-Весялінка. Гульня “Люстэрка” ( Вялікі круг. Вядучы гаворыць: - Як у цёценькі Матроны было 12 дачушак, якія працаваць не хацелі, а толькі ў люстэркі глядзелі! – і паказвае перад кімсьці нейкую позу. Той, перад кім паказваюць, павінен дакладна паўтарыць. Пераможца той, хто дакладней пакажа.)
Сабака. Гульня “Разведчыкі і часавыя”. (Дзве каманды стаяць паравозікамі адзін за адным - пад вуглом 90 градусаў на адлегласці ад 3-х да 5-ці метраў да мяча ў ачэрчаным крузе. Па камандзе вядучага “Пайшлі!” да мяча бяжыць першы разведчык і першы часавы. Задача - прыбегчы ў круг перш за часавога і забраць мяч, а з ім і часавога. Калі часавы дабяжыць першы, забірае пленніка-разведчыка. Перамагае тая каманда, ў якой больш пленнікаў.)
Певень. Гульня “Навагоднія гісторыі” (Стаяць тры крэслы. Па баках пастроіліся дзве каманды. Па чарзе да крэсел падыходзяць па аднаму гуляючаму з кожнай каманды.)
1-шы: -Я Дзед Мароз! 2-гі: - Я Снягурачка! 3-ці: - Я прынц! Забіраю Снягурачку! (двое выйшлі з гульні, ці вярнуліся да сваіх каманд і сталі ззаду ў чаргу працягваць гульню). Той, хто застаўся на крэсле, прыдумвае сабе новы вобраз: - Я карабель! 2-гі: -Я ураган! 3-ці: Я капітан! Ратую карабель! Новая гульня. 1-шы: - Я мора! 2-гі: -Я рыбак! 3-ці: -Я сябар рыбака! Забіраю рыбака пакатацца! І г.д.
Хвілінка-Весялінка. Гульня “Партрэт на памяць” (Вядучы выстаўляе на два крэслы два наборы акварэльных красак ці гуашы і два белыя аркушы ватману. На адным з іх контуры карандашом Пеўня, на другім – контуры Сабакі. Каманды выстрайваюцца насупраць лістоў. Па чарзе кожны з гуляючых падыходіць да ліста і малюе толькі адным колерам які-небудзь элемент партрэта па контуры і вяртаецца да сваёй каманды. Наступны член каманды малюе другім колерам іншы элемент. Апошія штрыхі робіць капітан каманды ці першы па чарзе.)
Хвілінка-Весялінка. (Даруе партрэты Пеўніку і Сабаку.) Вось вам, паважаныя госці, падарункі на памяць за цудоўныя хвілінкі, праведзеныя з намі! Дзякуем, што завіталі да нас, будзем чакаць вас зноў, як наступіць час!
Певень. Дзякуй і вам за прыемна праведзены час!
Сабака. Але і мы прыйшлі з падарункамі! Віншуем усіх з наступаючым Новым годам! І запрашаем пасмакаваць нашых гасцінцаў! (Запрашаюць ў іншую залу за “Салодкі стол”, альбо раздаюць пачастункі ці сувеніры ўсім удзельнікам.)
Певень. Да пабачэння! Да сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай на карнавале!
Сабака. Да пабачэння!
Хвілінка–Ввесялінка. Да пабачэння!
(Гучыць вясёлая навагодняя музыка. Удзельнікі пераапранаюцца і далучаюцца да “Салодкага стала”).
Інфармацыя, паданая ў дужках – для вядучага, пры патрэбе – даводзіцца да ведама гледачоў.
Літаратура і інфармацыйныя крыніцы
1.“Игры дома и на улице”. Полная иллюстрированная энциклопедия игр для школьников и дошкольников, Чабаева С.О.-М.: АСТ Астрель, Полиграфиздат,2011. Оформление дизайн – студии “Три кота”.
2. Інтэрнэт – сайт: altapress.ru
3. http://www.search.ask.com/web?l=dis&q
Дадатак 1: спіс рэквізіту
Крэслы для гульняў;
папяровыя трубачкі і шарыкі з паперы;
мячы;
вяроўкі;
фарбы ці каляровыя алоўкі;
папера;
пачастунак, сувеніры;
касцюмы для герояў;
музычныя фанаграмы для гульняў:
народныя танцы “Мітусь”, “Юрачка”, Мікіта”, Лявоніха”, Дударыкі”, “Полька”, “Козачка”, “Мяцеліца”;
танец Пятуха пад песню “Джип-джип-джюджялярум”
(сл. Т. Муталибова, муз. Г. Гусейнян);
танец Сабаки под музыку А.Моцарта “Собачий вальс”;
танец “Вальс” Т. Грибоедова.
У сцэнарыі можна выкарыстоўваць навагоднія мелодыі:
"Каляды", "Новы год", Навагоднія цацкі" (Аркадзь Харалаў)
Дадатак 2.
Гульні, якія можна правесці на дзіцячых святах
“Певень ці Індзюк” Удзельнікі сядзяць па крузе на кортачках. Вакол ходзіць вядучы, датыкаецца да кожнай галавы, гаворачы: -Певень! Певень! Певень! А як толькі скажа : -Індзюк!- той, пра каго так сказалі, ўсхопліваецца і бяжыць за вядучым. Дагоніць-садзіцца на сваё месца, не дагоніць – становіцца вядучым.
“Сірата” Кругі на зямлі. У кожным крузе стаіць гуляючы. “Заяц”, уцякаючы ад пагоні, заскаквае да кагосьці ў круг, той, хто стаяў становіцца “зайцам” і уцякае ад пагоні вядучага.
“Яйко” На адлегласці трох метраў стаяць тварам да сярэдзіны дзве шарэнгі і перакідваюць па каманде вядучага “яйко” (мяч ці іншы прадмет, у дарослай гульні, ці на вуліцы, можна пакідаць і яйко) – хто не зловіць – выходіць з гульні.
“Лаўкачы –сабіральнікі” Удзельнікі стаяць па крузе, трымаючыся за вяроўку. За кругам, насупраць кожнага гуляючага ляжыць па 3-5 прадметаў (цацак). Па камандзе – хто хутчэй дацягнецца да сваіх цацак і перакіне іх у круг – пераможца.
“Рыбакі” Ва ўсіх гуляючых да паясніцы прывязана вяроўка, яе канец цягаецца па зямлі, на канцы прывязана “рыбка”. Трэба бегаць за гуляючымі і “лавіць” іх рыбак (рукамі). Хто наловіць больш і зберажэ сваю - той пераможца.
“Кашачыя забавы” На падлозе з кардога выразаны круг. За кругам удзельнікі гульні. У крузе “кот” і яго цацкі. Удзельнікі забягаюць у круг і хапаюць цацкі. Каго “кот” зловіць, той цацкі высыпае і бяжыць за круг. Перамагае той, хто нахапае больш цацак.
“Два кругі” Круг у крузе. Удзельнікі ідуць у розныя бакі. Па камандзе вядучага вялікі круг бярэцца за рукі, малы прарываецца наружу. Хто не паспеў – становіцца ў вялікі круг. Хто паспеў – пакідае гульню.
“Стаяць!” Гуляючыя стаяць вялікім кругам. У крузе розныя прадметы. Вядучы – пасярод круга, закрывае вочы. 2-3 гуляючых бяруць па прадмету і становяцца на месцы. Вядучы паказвае ў бок шуму і гаворыць “Стаяць!, калі угадаў – той, хто браў, выходзіць з гульні.
“Танец з венікам” Пад музыку танцуюць пары, а вядучы – з венікам. Музыка спыняецца, вядучы кідае венік, кожны хапае іншага партнёра, каму не хапіла пары – бярэ венік.
“Не забудзь сябра” Стаць з сябрам спінамі адзін да аднаго, і кожнаму расказаць, у што другі адзеты. Хто дакладней – той пераможца.
“Разумны мяч” Удзельнікі - па кругу. Адзін кідае каму-небудзь мяч і называе “прадмет”, другі кідае, называе “дзеянне”, прыклад “машына паехала”, “салавей спявае” і г.д.
“Лагічны працяг” Перакідваючы мячык па крузе: 1-шы -“краса…” 2-гі - “…та”, 3-ці - «зям…» 4-ты – “…ля” і г.д.
“Гісторыя працягваецца” Седзячы па крузе: 1-шы – “Жыла –была бабка…” 2-гі - “Была ў яе козачка…” 3-ці – “Любіла козачка сочную траўку…” і г.д.
“Казачнікі” Кожны чытае адну на выбар строчку з кнігі, якую яму загадае вядучы.
“Імправізацыя” Удзельнікі маюць картачкі. Кожны павінен паказаць рукамі тое, што ў яго на картачцы напісана ці нарысована. Каго вядучы угадае, той пераможца.
“За плот” Вядучы кідае мячык, хто схопіць і перанясе за плот (лінію), той пераможца. Калі да мяча нехта дакранецца, мячык трэба кінуць на зямлю ці ад сябе.
“Цэль” Удзельнікі - па крузе. Вядучы - пасярод круга. Перакідваючы мячык, спрабуюць папасці ў вядучага. Хто папаў – становіцца вядучым, ад каго вядучы злавіў – той выходзіць з гульні.
“Парачкі” Усе ходзяць пад музыку парамі, вядучы прычапляецца да любой пары, з другога боку ўдзельнік пакідае пару і таксама прычапляецца да іншай пары і г.д. Вядучых можа быць двое. Адзін даганяе другога, пакуль той не стане ў пару, тады даганяе іншага, які стаў лішнім.
“Цягачы і груз” Капітаны бяруцца рукамі за твар. Іх каманды паравозікам бяруць іх за пояс. Хто каго перацягне.
“Малюнкі-падказкі” Вядучы просіць усіх начарціць па 20 клетак. Затым чытае 20 слоў. Удзельнікі малююць ў клетцы слова. Пісаць нельга. Затым вядучы па чарзе просіць паўтарыць словы. Хто дакладней – пераможца.
“Красворд” Вядучы піша слова ў клетках 8х6. Кожны гуляючы кожнай каманды павінен напісаць адно слова на любую літару красворда.
“Сабяры слова” Якая каманда хутчэй зберыць слова з прапанаваных літараў.
“Тэлеграма” Кожнае слова павінна пачынацца на наступную букву дадзенага слова. Прыклад: слова “МОРОЗ”- мама очень радостно отдохнула зимой и т.д.
“Пазлы” Разрэзаць малюнак на 16 частак. Хто хутчэй саберыць малюнак.
“Вынаходнік” Прыдумаць вынаходніцтва з 2-3-х рэчаў, на малюнку.
“Каробка са спічкамі” Саставіць слова “Усім поспехаў”, пранесці карабок на галаве, два – на плячах, тарцом на кулаку, рассыпаць і сабраць, на пад’ёме нагі, на ілбу, прыжаць барадой да грудзей, дуць на стале.
“Нос” Перадаць пусты карабок носам па кругу.
“Архітэктар” З карабкоў зрабіць скульптуру (робата, ляльку)
“Лятаючыя карабкі” Дуць у пустыя карабкі, у каго далей паляціць.
“Клетка” Усе чэрцяць зігзаг па чарзе па адной ліні. Хто хутчэй начэрціць клетку.
“Каменьчыкі” Усе сядзяць па кругу на зямлі (каўры) . Пасярод рассыпаныя каменьчыкі (боб, гузікі, карандашы). Кожны пальцамі нагі бярэ па аднаму і складвае каля сябе. Хто больш.
“Два сябры” Парамі спіной счапіцца рукамі. У такой позе сесці на падлогу. Чыя пара хутчэй устане.
“Смяшылкі” Кідаць мяч і казаць сур”ёзнае слова, той хто ловіць мяч, замяняе слова – сінонімам-смяшылкай (поезд – гуделка, часы-цікалкі).
“Цень” Вядучы тварам да сцяны. У яго за спіной крэсла, на крэсле запаленая свечка. Між вядучым і свечкамі хто-небудзь праходзіць. Вядучы гадае, хто гэта быў.