Конкурс детских художественных проектов "Спрадвечнае заўтра"

Дата: 10 декабря 2017 в 23:46, Обновлено 14 февраля 2018 в 14:34

"Мастерство"       "Инновация"            "Традиция"

Итоги районного этапа республиканской выставки-конкурса детских художественных проектов

 «Спрадвечнае заўтра»

         «Завершился районный этап республиканской выставки-конкурса детских работ декоративно-прикладного творчества учреждений дополнительного образования детей и молодежи и учреждений общего среднего образования «Спрадвечнае заўтра». Он проводится с целью совершенствования проектной деятельности учащихся, выявления творческих достижений и привлечения внимания общественности к детскому творчеству.

         Конкурс достаточно интересный и сложный. Участникам конкурса необходимо было представить художественный проект, который демонстрирует творческие возможности коллектива, раскрывает опыт работы в декоративно-прикладном творчестве, знакомит с новыми видами и техниками декоративно-прикладного творчества, способствует поиску и распространению инновационных подходов в работе. Каждая работа должна быть объединена единой темой, представлена в сформированную коллекцию, имеющую свою концепцию, экспозиционно-художественную идею.

         Победителем конкурса в номинации «Традиция» стала коллективная работа объединений по интересам ГУДО «Центр творчества, туризма детей и молодежи Мядельского района» «Пад небам Бацькаўшчыны роднай» (Яцына Ксенія, 10 гадоў; Вайцекян Міраслава, 10 гадоў; Лукашонак Маргарыта, 11 гадоў; Сіськевіч Надзея, 11 гадоў; Антонаў Кірыл, 11гадоў; Каламіец Паліна, 10 гадоў; Валюк Надзея,10 гадоў; Шчаўлік Караліна, 9 гадоў; Шукейла Канстанцін, 15 гадоў; Назарэнка Юля, 15 гадоў; Леська Аляксей, 13 гадоў; Кірылавец Анастасія, 13 гадоў; Місюль Кацярына, 9 гадоў; Крывіцкая Ірына, 9 гадоў).

                  В номинации «Мастерство» победителем конкурса стал детский проект «Всему начало здесь, в краю родном» ГУО «Кривичский учебно-педагогический комплекс-детский сад-средняя школа» (Щавлик Каролина Георгиевна, 9 лет; Яцыно Арсений Сергеевич, 9 лет ;Соболь Ксения Павловна, 9 лет).

         В номинации «Инновация» лучшей признана индивидуальная работа «Летнее настроение», которую изготовила Куркуль Ульяна, 12 лет, из ГУО “Нарочская средняя школа № 2”.

         Разумнае спалучэнне ўчорашняга вопыту з сённяшнімі рэсурсамі для вырабу экспанатаў праекта дазволіла нам пашырыць магчымасці рэалізацыі тэмы праекта «Наша спадчына: учора, сёння, заўтра». Розныя аб’яднанні выканалі свае працы ў розных тэхніках, у тым ліку і сучасных, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў.

Прыходзьце да нас, у цэнтр, атрымаеце задавальненне ад агляду творчых работ удзельнікаў аб’яднанняў па інтарэсам! 


О проведении районного этапа республиканской выставки-конкурса детских художественных проектов «Спрадвечнае заўтра»

ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і

моладзі Мядзельскага раёна»

Раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячых

мастацкіх праектаў «Спрадвечнае заўтра»

Намінацыя «Традыцыя»

Дзіцячы мастацкі праект

«Пад небам Бацькаўшчыны роднай»

                                               Аўтары калектыўнай работы:                                                                  

                                                             Шчаўлік Караліна, 9 гадоў;

                                                           Яцына Ксенія, 10 гадоў; Вайцекян Міраслава, 10 гадоў;

                                                           Лукашонак Маргарыта, 11 гадоў;

                                                           Сіськевіч Надзея, 11 гадоў; Антонаў Кірыл, 11гадоў;

                                                           Каламіец Паліна, 10 гадоў; Валюк Надзея,10 гадоў;

                                                           Шукейла Канстанцін, 15 гадоў;

                                                                                 Назарэнка Юля, 15 гадоў; Леська Аляксей, 13 гадоў;                                                                                                          Кірылавец Анастасія, 13 гадоў;

                                                                                     Місюль Кацярына, 9 гадоў;

                         Крывіцкая Ірына, 9 гадоў

                                                                         

                                                                                 Кіраўнікі: педагогі   дадатковай адукацыі

                                                                                  Шчаўлік Вераніка Ігараўна,

                                                                                   Емельян Карына Францаўна,

                                                                                   Сенько Наталля Антонаўна,

                                                                                   Зайцава Алена Уладзіміраўна,

                                                                                   Чыпурко Сяргей Уладзіміравіч,

                                                                                   Крэтава Наталля Пятроўна,

                                                                                   Чарняўская Лілія Люцанаўна,

                                                                                   Крывашэева Анастасія Анатольеўна,

                                                                                   Бажок Алеся Аляксандраўна

                                                      

Абгрунтаванне і характарыстыка абранай ідэі

         Сэнс слова “спрадвеку” мы разумеем такім чынам:  здаўных-даўна, з’явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў, ад мінулых часоў. Гэта і ёсць наша спадчына – мова, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перададзены нам продкамі з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, скрозь вякі як каштоўныя знакі памяці. Яны могуць знікнуць назаўсёды, калі мы не захаваем іх, каб перадаць сваім дзецям і ўнукам, ад пакалення да пакалення.

Адным з пазітыўных аспектаў сучаснасці з’яўляецца дзейнасць па збераганню самабытных этнічных, народных традыцый, што, у сваю чаргу, з’яўляецца неад’емнай умовай развіцця гражданска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай і інтэрнацыянальнай самасвядомасці, садзейнічае фарміраванню ідэйна-патрыятычнай пазіцыі падрастаючага пакалення.

На ўсіх асноўных этапах станаўлення і развіцця культурнай спадчыны найбольш выразнай і важнай яго рысай заставалася цесная сувязь з жыццём, гісторыяй. Галоўныя рысы зместу жыцця народа: яго праца, яго побыт, сістэма поглядаў, паваротныя моманты яго гісторыі шматгранна адбіліся ў творчасці многіх пакаленняў як пісьменнікаў і мастакоў, якія далі ўвасабленне найбольш значным з’явам старажытнай і навейшай гісторыі Мядзельшчыны, так і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабы якіх можна бачыць і ў музеях Мядзельшчыны (у тым ліку і школьных), і на кірмашах і святах. Акунуцца ў эпоху старажытнай беларускай побытавай культуры, датыкнуцца да жывой гісторыі нашага народа, здзейсніць своеасаблівае падарожжа, уключыўшыся ў працэс вырабу прадметаў побыту, для дзяцей будзе не толькі захапляльна і цікава, але і карысна.

             Мэта праекта: папулярызацыя рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, далучэнне дзяцей і педагогаў да даследчай фальклорнай и дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці.

             Задачы: удасканальваць праектную дзейнасць навучэнцаў, выяўляць творчыя дасягненні дзіцячай творчасці;

садзейнічаць развіццю цікавасці да нацыянальных істокаў, асэнсавання духоўнай, гісторыка-культурнай самабытнасці беларускага народа;

вывучаць асаблівасці нарачанскага рэгіёна як унікальнага прыродна-культурнага комплекса;

выхоўваць духоўнасць на аснове далучэння да народных традыцый і самабытнасці беларускага народа;

садзейнічаць выяўленню інавацыйных падыходаў у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, падтрымліваць творчыя ініцыятывы ў галіне мастацкай адукацыі;

далучаць навучэнцаў да культурнай спадчыны Беларусі.

          Ідэя праекта

         Ідэя праекта заключаецца у адлюстраванні сюжэта-фрагмента падворка, на якім прадстаўлены розныя малюнкі з жыцця беларускай сям’і. Абраная ідэя грунтуецца на традыцыйным вопыце беларускага народа з улікам сучаснага часу. Разумнае спалучэнне ўчорашняга вопыту з сённяшнімі рэсурсамі для вырабу экспанатаў праекта дазволіла нам пашырыць магчымасці рэалізацыі тэмы праекта «Наша спадчына: учора, сёння, заўтра». Розныя аб’яднанні выканалі свае працы ў розных тэхніках, у тым ліку і сучасных, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў.

         Сюжет экспазіцыі

         Сюжэт экспазіцыі падворка не адлюстроўвае пэўны перыяд у гісторыі развіцця беларускага побыту, а ўяўляе зборную экспазіцыю розных гадоў XIII-XXI стагоддзяў у яе паступовым развіцці ад старажытных часоў да сучасных дзён.

         У работах удзельнікаў аб’яднанняў па інтарэсах адлюстраваны каларыт спадчыны нашых продкаў, налёт гістарычных перыпетый нарачанскага краю, прадстаўленні аўтараў пра мінулае праз прызму цяперашняга часу і думкі пра заўтрашнюю спадчыну сучаснікаў.

Кароткае тлумачэнне да работ экспазіцыі

         Пано “Нарачанская ваколіца”

Тэхніка выканання: аплікацыя з тканіны

Лукашонак Маргарыта, 11 гадоў; Сіськевіч Надзея, 11 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах “Ніцяная графіка”, кіраўнік Зайцава Алена Уладзіміраўна.              

         На пано адлюстраваны характэрныя для Мядзельскага рэгіёну гістарычныя славутасці: Троіцкая царква ў г. Мядзел, касцёл Святога Апостала Андрэя ў в. Нарач, сялянскі дом, фрагмент пейзажу.

         Калекцыя “Народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі”,

         “Тэкстыльная аўтарская лялька”

Тэхніка выканання: ручная праца, з баваўнянай тканіны;

без іголкі (матанкі): лялькі “Шчыра вітаем!”, “Матуля і дзіця”;

шыццё іголкай: лялькі “Пасядзелкі: хатнія клопаты дзеда і бабкі”;

“Да калодежа за вадою”

Яцыно Ксенія, 10 гадоў; Вайцекян Міраслава, 10 гадоў, Лапцік Дар’я, 15 гадоў, Волк Марыя, аб’яднанне па інтарэсах “Беларускі сувенір”, кіраўнік Емельян Карына Францаўна.

         У вёсках з другой паловы 19-га стагоддзя самай распаўсюджанай цацкай сярод дзятвы была лялька, зробленая з тканіны. Іх бераглі, перадавалі з пакалення ў пакаленне. Ёй надавалі ролю берагіні жылля, сям’і.

Хлебам-соллю заўсёды сустракалі самых дарагіх гасцей. Дарам хлеба-солі гаспадары віталі дарагіх гасцей і жадалі ім багацця (хлеб, як сімвал багацця) і адганялі нячыстых духаў (соль, як сімвал чысціні душы).

         “Ручнiк”

Тэхніка выканання: вышыўка

Яцыно Ксенія, 10 гадоў; аб’яднанне па інтарэсах “Беларускі сувенір”, кіраўнік Емельян Карына Францаўна.

         Вышываная, узорыста вытканая тканiна выклiкае ў нас шмат пачуццяў i асацыяцый, глыбока сiмвалiчная, шматзначная. Створаны па законах мастацтва, ручнiк упрыгожвае побыт i адначасова сiмвалiчна адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва.

        За чытаннем бібліі

Тэхніка выканання: мадэляванне з паперы

Крывіцкая Ірына, 9 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”, кіраўнік Чарняўская Лілія Люцанаўна.

Беларусы сталі хрысціянамі больш за тысячу гадоў таму. Пры цэрквах адчынялі школы, дзе мясцовых дзецей вучылі чытаць, пісаць, лічыць, а таксама спявать псалмы. Дзеці з маленства чулі паданні пра славутых продкаў, чыталі біблію, вучыліся ўсім сэрцам любіць радзіму.

         “Лапці”

Каламіец Паліна, 10 гадоў, аб’яднанне па інтарэсам “Рукадзельніца”, кіраўнік Крэтава Наталля Пятроўна.

Тэхніка выканання: вязанне кручком ніткамі

Ла́пці — традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак.

         “Плот”

Тэхніка выканання: пляценне з лазы

Шукейло Канстанцін, 15 гадоў, аб’яднанне па інтарэсам “ЛАЗАвічок”, кіраўнік Чыпурко Сяргей Уладзіміравіч.

Напоўнены водарам смалістых бярвенняў і духам самабытных традыцый беларускай старажытнасці, уся сядзіба разам з хатай, дваром і іншымі пабудовамі агароджана плотам, які, акрамя функцыянальнага прызначэння, сімвалізуе недаступнасць да двара ўсялякага ліха.

         “Калодеж”

Тэхніка выканання: мадэляванне з паперы з дэкаратыўым аздабленнем з саломы

Антонаў Кірыл, 11 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах «Юны турыст», кіраўнік Крывашэева Анастасія Анатольеўна.

Калодзеж, студня - уяўляе сабой від збудавання, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб.

         “Кошык”

Тэхніка выканання: пляценне з дроту

Антонаў Кірыл, 11 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах «Юны турыст», кіраўнік Крывашэева Анастасія Анатольеўна.

         “Стары млын”

         Тэхніка выканання: лепка з гліны

Шчаўлік Караліна, 9 гадоў, аб’яднанне па інтарэсам “Цестапластыка”, кіраўнік Шчаўлік Вераніка Ігараўна

Млын — гэта сімвал ветру і дастатку, неад’емны атрыбут сярэднявечча.

І не дарма, таму што гэта адзін з самых прыгожых механізмаў, вядомых чалавеку з старажытных часоў. Жорны вялікага млына ніколі не спыняюцца, і гэта вечнае кручэнне сімвалізуе неўміручасць.

         Буслянка “Дзе бусел гняздзіцца, там дабро вядзецца”

            Тэхніка выканання: змешаная (квілінг - «паперакручэнне», закручванне пазалочанай паперы на кончыку птушыных пёраў; выраб з дрэава, выраб з паперы).

Назарэнка Юля (15 гадоў), Лесько Аляксей (13 гадоў), аб’яднанне па інтарэсах “Змайструем-жа”, кіраўнік Сенько Наталля Антонаўна.

         Спрадвеку сярод усходніх славян бусел быў самай шануемай птушкай. Людзі верылі – калі бусел пасяліўся побач, абавязкова пашчасціць. У вусна-паэтычнай спадчыне ўсходнеславянскіх народаў бусел надзяляўся рысамі чалавека: мудры і справядлівы, гаспадарлівы, чулы (можа сумаваць і плакаць адно па адным сапраўднымі слязьмі), разумее чалавечую мову, ладзіць вяселле, крыўдзіцца, помсціць. Сцвярджаюць, што сямейная пара буслоў непадзельная. Сярод беларусаў існавала глыбокая перакананасць, што суседства бусла прыносіць у хату, сям’ю і гаспадарку шчасце, паразуменне і дабрабыт.

         “Наш сябар сабака”

Тэхніка выканання: джутовая філігрань (выкананне завіткоў і ўкладванне матэрыялу ў выглядзе самых разнастайных малюнкаў. Сэнсавае значэнне – звіванне нітак. У даўнія часы для гэтай мэты выкарыстоўвалі тонкі дрот, які з цягам часу замянілі на джут).

Кірылавец Анастасія, 13 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах “Змайструем-жа”, кіраўнік Сенько Наталля Антонаўна

У год Сабакі цалкам арганічна адлюстраваць у двары гэту хатнюю жывёлу.

         “Мой сабака”

Тэхніка выканання: вязанне кручком

Місюль Кацярына, 9 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах “Цуда-бісер”, кіраўнік Бажок Алеся Аляксандраўна.

         “Дыванок”

Тэхніка выканання: ручное ткацтва

Валюк Надзея, 10 гадоў, аб’яднанне па інтарэсам “Рукадзельніца”, кіраўнік Крэтава Наталля Пятроўна

Ручное ўзорное ткацтва — самабытная мастацкая з’ява ў нацыянальнай культуры беларусаў. Гэта адзін з самых старажытных відаў мастацкага рамяства, перыяд найвышэйшага росквіту якога прыпадае на канец XIX — пачатак XX ст. 

Тканыя вырабы гэтага перыяду (абрадавыя ручнікі, палавікі, традыцыйны касцюм) з’яўляюцца сапраўднай візітнай карткай беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.