"Здравствуй, школьная пора!"

Дата: 28 августа 2017 в 10:50, Обновлено 28 августа 2017 в 11:56
557 просмотров

Творчая пляцоўка «Карагод захапленняў» ад нашай установы працавалана на свяце «Здравствуй, школьная пора!» (26 августа 2017 г.)

«Карагод захапленняў»

Мы прапанавалі дзецям акунуцца ў карагод захапляльных заняткаў і выбраць сабе справу да спадобы, а таксама карысна правесці вольны час пасля школы.

Тэматыка майстэрняў прадугледжвае далучэнне дзяцей да беларускай народнай творчасці і выхавання грамадска-патрыятычнай свядомасці.

 

Тут працавалі майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

1. Майстэрня «ЛАЗАвічок»

Децям прапануецца навучыцца вырабляць пляценыя сурвэткі з дубцоў лазы.

2. Майстэрня «Малюнак на далоні»

Удзельнікі займаюцца роспісам беларускага арнаменту на драўляных спілах.

 

3. Арт-майстэрня «Васільковы край»

Кожнаму дзіцяці прапануецца навучыцца пачатковым прыемам тэхнікі “боды-арт”, а ў якасці элементаў малюнкаў - кветкі Беларусі (васілек, рамонак, канюшына і т.д.)

4. Майстэрня «Чароўныя вузельчыкі»

У гэтай майстэрні дзеці навучацца самастойна вырабляць абярэгі з нітак і драўляных пацерак.

 

5. Майстэрня “Лясныя падарункі”

Асновай для вырабу цацак у дадзенай майстэрні з’яўляюцца прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, лісцікі і г.д.

 

6. Кірмаш “Рукатворны цуд”

На кірмашы прадстаўлен продаж сувенірных вырабаў супрацоўнікаў ДУДА.

7. Танцавальны флэшмоб “Ад «полькі» да “хіп-хопа”

Усім дзецям усе майстэрні прышлісь да спадобы.

Прыходзьце да нас, у цэнтр творчасці! Будзе цікава!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.