Юнескаўцы на фестывалі ў Гродна (28-29 кастрычніка 2017 года)

Дата: 11 ноября 2017 в 14:04, Обновлено 13 ноября 2017 в 13:23
498 просмотров

  Презентацию поездки можно посмотреть ЗДЕСЬ

Юнескаўцам з экалагічнага клуба “Абуджэнне” , які базіруецца ў Цэнтры творчасці,турызма дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна не сядзіцца на месцы. Вось і на гэты раз нас паклікаў у няблізкую дарогу 18 Асенні Фестываль клубаў ЮНЕСКА ў Гродна, прысвечаны 17 мэтам устойлівага развіцця, якія былі абвешчаны ООН. Гэта эканамічныя, сацыяльныя,экалагічныя мэты, якія павінны палепшыць жыццё людзей ва ўсім свеце.
    Адправіліся ў дарогу самыя актыўныя падлеткі клуба: Гурло Паліна, Кулеш Эльвіра,Чыгінёў Веніамін і Раецкі Леанід, разам са сваім куратарам Салавей Людмілай Генрыхаўнай. Падрыхтоўка да фестывалю справа не з лёгкіх. Трэба было падрыхтаваць імправізаваную візітку пра клуб, інфармацыйныя бюлетэні аб нашай дзейнасці і ўвогуле арганізаваць паездку: заказаць білеты на цягнік, дамовіцца з кіроўцам аўтамабіля, які падвозіў нас да чыгуначнага вакзала ў Маладзечна. Абавязкі  па падрыхтоўцы да фестывалю былі размеркаваны на ўсіх удзельнікаў. Паліна рыхтавала сцэнарый візіткі, Эльвіра, менеджэр па сувязях з грамадскасцю, адказвала за заказ білетаў і транспарт. Ну а хлопцы рыхтавалі інфармацыйныя бюлетэні  і музычнае суправаджэнне для імправізаванай візіткі. А Людміла Генрыхаўна ўсю гэту дзейнасць кантралявала і карэкціравала. Са сваімі абавязкамі ўсе справіліся цудоўна.
     Пляцоўкай для правядзення фестывалю стала гімназія №1 горада Гродна на базе якой дзейнічае юнескаўскі клуб “Горад жыцця”. Усяго на мерапрыемства з’ехалася 29 клубаў ЮНЕСКА з усёй Беларусі. 14 клубаў было з Гродна і Гродзенскай вобласці і 15 з іншых абласцей і гарадоў краіны. Маладзёжны форум сабраў больш 200 самых актыўных, крэатыўных падлеткаў.
     Усё пачалося са святочнага адкрыцця. Удзельнікаў віталі ганаровыя госці, а таксама каардынатар ООН у Беларусі Санака Самарасінх. Ён расказаў пра тыя 17 мэт устойлівага развіцця, выконваючы якія можна многае палепшыць на нашай Планеце. А змяніць можна нешта толькі тады калі кожны чалавек будзе актыўнам, нераўнадушным да таго, што адбываецца навокал. І вялікія стаўкі робяцца іменна на моладзь, падлеткаў якім жыць далей і мяняць гэты свет да лепшага. Пасля адкрыцця кожны клуб прадставіў сябе ў імправізаванай форме. Затым усе ўдзельнікі разышліся на адукацыйныя майстар-класы. Я разам з Эльвірай пайшлі на “Акцёрскае майстэрства”, а нашы хлопцы захацелі пазнаёміцца з канцэпцыяй Stаnd up.
      Першы дзень фестывалю закончыўся акустычным канцэртам, дзе моладзь спявала, танцавала флэш-мобы, спаборнічала ў лепшым выкананні танца пад папулярную мелодыю. Другі дзень пачаўся таксама з ранішняга флэш-моба “Танцавальны марафон”. Затым ўдзельнікі разбіліся на 8 каманд для ўдзелу ў інтэлектуальна-дзелавой гульні “17 мэт устойлівага развіцця”. Кожнай камандзе было прапанавана некалькі дакладных мэт устойлівага развіцця. Напрыклад, мая каманда вырашала такія сацыяльныя мэты як ліквідацыя беднасці і голада, група ,дзе была Эльвіра вырашала праблему барацьбы са змяненнем клімата і захаваннем экасістэм сушы і мора. Група , дзе аказаліся Веніамін і Леанід  разважала аб тым, як зменшыць няроўнасць паміж людзьмі, а таксама забяспечыць людзей дастойнай працай, што будзе садзейнічаць эканамічнаму росту. Потым кожная група ў імправізаванай форме, на сцэне прадставіла сваё бачанне вырашэння пэўнай мэты ўстойлівага развіцця.
      Час фестывлю праляцею вельмі хутка. Мала таго, што мы акунуліся ў праблемы сусветнага маштабу і вучыліся іх вырашаць, мы знайшлі шмат сяброў і аднадумцаў, наладзілі кантакты з равеснікамі з іншых клубаў.    Адначасова было  і  весела і сумна. Весела ад таго, што мы так цікава правялі гэтыя два дні, паспелі пасябраваць, многаму навучыліся, сталі яшчэ больш цікаўнымі, крэатыўнымі, больш ўпэўненымі ў сваіх  магчымасцях. А сумна ад таго, што прыйдзецца раставацца з сябрамі, з той атмасферай, у якую мы акунуліся на непрацяглы час.   Так хочацца па прыезду дамоў,  як мага больш падлеткаў “заразіць” тым аптымізмам, актыўнасцю, духам творчасці, які панаваў на нашым форуме, жаданнем рабіць розныя  праекты, нешта мяняць у лепшы бок і ,ўвогуле, цікава вучыцца і жыць
Паліна Гурло
Зам. старшыні клуба ЮНЕСКА “Абуджэнне” 
Цэнтр творчасці, турызма дзяцей
 і моладзі Мядзельскага раёна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.